MODUŁOWY PRZEWODNIK PO SZLAKACH KULTUROWYCH


BAZAOTWARTYCHZASOBÓW
ARTYŚCI ///DZIEŁA /// AKTYWIZACJA ///ROZWÓJ LOKALNY


   SZUKAJ   

    MATERIAŁY DODATKOWE

Кляштар бернардынцаў у Мазыры

Самая старэйшая пабудова горада – гэта касцёл і кляштар бернардынцаў, які знаходзіцца ў цэнтры на ўскрайку шырокага пляца.
Быў узведзены ў 1648-1654 гадах па фундацыі Стэфана Лошкі, а ў 1760-1775 гадах перабудаваны ў стылі барока намаганнямі мазырскага маршалка Казіміра Асверкі.
У 1832 г. царскія ўлады ліквідавалі кляштар, а яго пабудовы ў 1839 г. перабудаваны ў бальніцу. Касцёл св. Міхала быў у 1865 г. заменаны на праваслаўны сабор, а ў 1876 г. перабудаваны.
Касцёл – гэта трохнефавая базіліка з пяцібаковым прэсбітэрыем і невялікім трансептам. Трохуярусны фасад фланкаваны двума чатырохбакавымі вежамі, паміж якімі ўзносіцца трохкутны шчыт, мае гладкую, увагнута-выпуклую лінію і аздоблены партыямі пілястраў і карнізамі. Уваход падкрэслівае фасад з дэкарацыйным франтонам. Унутры захаваліся стукавыя дэкарацыі галоўнага алтара і хора.
Прылягаючы да касцёла двухярусны корпус кляштара мае план літары “Г”. Захаваўся першапачатковы план памяшканняў, пакрытых крыжовымі скляпеннямі з вялікай квадратнай заляй рэфлекторыя.
Крыніца
Grzegorz Rąkowski
„Czar Polesia”, Rewasz, Pruszków 2001


Tytuł: Кляштар бернардынцаў у Мазыры
Opis:
Licencja:
Autor(rzy):
Konsultacja naukowa
Recenzja :

Wydawca:

Materiały udostępniane za pomocą Serwisu można wykorzystywać zgodnie z licencjami Creative Commons
Uznanie autorstwa- 3.0 Polska
Uznanie autorstwa-Użycie niekomercyjne 3.0 Polska (CC BY-NC 3.0 PL)
Odpowiednie licencje zostały oznaczone na poszczególnych stronach.