MODUŁOWY PRZEWODNIK PO SZLAKACH KULTUROWYCH


BAZAOTWARTYCHZASOBÓW
ARTYŚCI ///DZIEŁA /// AKTYWIZACJA ///ROZWÓJ LOKALNY


   SZUKAJ   

    MATERIAŁY DODATKOWE

Касцёл св. Яна Хрысцiцеля ў Гальшанах

Касцёл св. Яна Хрысцiцеля ў Гальшанах быў закладзены ў XV ст. князем Алгімунтавічам Гальшанскім. Некаторыя крыніцы падаюць, што ў XVІ ст. новыя ўладальнікі Гальшан, пратэстанты Сапегі, замянілі касцёл на кальвінскі збор, аднак у 1550 г. каталіцкі храм ізноў увайшоў у склад віленскай дыяцэзіі. У канцы XVІ ст. драўляны храм у цэнтры мястэчка быў заменены на каменны касцёл, які ў 1596 г. віленскі біскуп Яўстафі Валовіч асвяціў пад гістарычным іменем. Гэта быў трохнефавы храм з двума вежамі з развітым трансептам і паўкруглай апсідай, арыентаванай на ўсход. Падлога была выкладзена цэглай, дах пакрывала плоская дахоўка.
У 1618 г. Павел Сапега, стайнік ВКЛ і ашмянскі стараста (з 1623 г. падканцлер ВКЛ), тагачасны ўладальнік замка ў мястэчку, запрасіў у Гальшаны айцоў францысканцаў, для якіх пры касцёле заклаў кляштар. Касцёл быў цалкам перабудаваны і асвечаны 6 жніўня гэтага ж года. У 1637 г. было тут 15 манахаў, у школе ордэна 6 вучняў вучылі рыторыку і логіку. Пачаткова кляштар належаў да польскай правінцыі ордэна, а пасля 1686 г. – да літоўскай. У 1687 г. канвент належыў да ашмянскай кустодзіі. У Гальшанах у 1742, 1787 i 1829 гадах адбываліся капітулы правінцыі. Гальшанскія францысканцы мелі рэзідэнцыю пры касцёле ў Багданаве (да 1792 г.), у XVIII ст. пры кляштары дзейнічала парафіяльная школа. Парафія ў Гальшанах заўсёды ўваходзіла ў склад ашмянскага дэканата.
У 1659 г. падчас вайны, вядомай у гісторыі як шведскі патоп, маскоўскія войскі пашырылі кляштар. Верагодна , што ў 1671-1675 гг. касцёл быў пашыраны – да увахода дабудавалі новы двухвежавы фасад. У крылах трансепта размяшчаліся капліцы – св. Францішка і фундацыйная, дзе знаходзілася надмагілле Паўла Сапегі (+1635).
На пачатку XVIII ст. была перароблена ўсходняя частка касцёла, у сувязі з чым быў ён пераарыентаваны алтаром на захад. Сучасны выгляд барочнага касцёла св. Яна Хрысціцеля атрымаў у 70-х XVIII ст., калі ізноў быў перабудаваны ад фундамента. Гэтая магутная бязвежавая і безапсідная, прамавугольная ў плане базіліка, якой галоўны і алтарны фасады пазначаны фігурнымі франтонамі, ня мае закрысціі. Восем слупоў дзеляць унутры храм на тры нефа – цэнтральная частка пакрыта цыліндрычнымі скляпеннямі, бакавыя – крыжовымі. Галоўным акцэнтам унутры з’яўляюцца ілюзіяністычныя роспісы алтарнай сцяны са сцэнай “Хрышчэнне” у цэнтры.
З паўднёва-заходняга боку да касцёла дабудаваны двухапавярховы кляштарны комплекс у форме літары "U". Такім чынам ствараецца ўнутраны двор – клауструм. Корпус таксама быў перабудаваны на працягу XVII-XVIII стст і калісьці меў дзве шасцісценныя вежы ў паўднёвым і заходнім (ніжні ўзровень захаваўся) вуглах. Уваход на тэрыторыю кляштара ў др.пал. ХІХ ст. быў пазначаны двухузроўневай цаглянай і атынкаванай брамай-званіцай у стылі класіцызму.


Tytuł: Касцёл св. Яна Хрысцiцеля ў Гальшанах
Opis:
Licencja:
Autor(rzy):
Konsultacja naukowa
Recenzja :

Wydawca:

Materiały udostępniane za pomocą Serwisu można wykorzystywać zgodnie z licencjami Creative Commons
Uznanie autorstwa- 3.0 Polska
Uznanie autorstwa-Użycie niekomercyjne 3.0 Polska (CC BY-NC 3.0 PL)
Odpowiednie licencje zostały oznaczone na poszczególnych stronach.