MODUŁOWY PRZEWODNIK PO SZLAKACH KULTUROWYCH


BAZAOTWARTYCHZASOBÓW
ARTYŚCI ///DZIEŁA /// AKTYWIZACJA ///ROZWÓJ LOKALNY


   SZUKAJ   

    MATERIAŁY DODATKOWE

Касцёл св. Троіцы і кляштар місіянераў у Лыскаве

Кляштар місіянераў у Лыскаве

Кляштар місіянераў у Лыскаве – рымакаталіцкі кляштар у Лыскаве (пружанскі раён Брэсцкай вобласці, Беларусь). Быў уласнасцю ордэна місіянераў з 1527 да 1866 г., затым да Першай сусветнай вайны касцёл выкарыстоўвалі як праваслаўную царкву, пасля Другой сусветнай вайны быў пакінуты.

Гісторыя
Касцёл быў заснаваны Мацеем Клочка (віцебскі ваявода ў 1532-1542 гг) у 1527. У др.пал. XVIII ст. быў грунтоўна перабудаваны і пашыраны. У 1763-1785 гг. быў узведзены новы кляштарны касцёл у стылі віленскага барока [1]. У XVIII ст. таксама паўстаў новы будынак кляштара [1].
Гэтую інвістыцыю сфінансаваў Ян Быховец, уладальнік мясцовых зямель [2]. У 1818 г. перабудавана вежа касцёла [1].
У1841 г. царскія ўлады ліківідавалі кляштар місіянераў [3], а ў 1866 г. замянілі яго касцёл на праваслаўную царкву. Пасля пажара ў 1883-1884 гг. помнік быў перабудаваны [1]. Вернуты рымакаталіцкай парафіі быў пасля Першай сусветнай вайны, у 1921 [3]. Пасля Другой сусветнай вайны храм быў зачынены. З гэтага часу не выконвае ніякай функцыі і ў сувязі з закрыццём паступова разбураецца [1]. У 1960 г. касцёл быў канчаткова зачынены, яго інтэр’ер, акрамя ліхтароў, трапіў у касцёл у Ружанах [2]. У пачатку ХХІ ст. у сувязі з пажарам і завалам даха, храм фактычна зруйнаваны [2]. Нягледзячы на гэта, пінская каталіцкая дыяцэзіі пералічыла Лыскава ў спісе парафій, якія яна трымае[4].
Жылы будынак кляштара ўзведзены ў др.пал. XVIII ст. у плане падковы. Пасля Другой сусветнай вайны гэты аб’ект выкарыстоўваўся як бальніца [1]. Затым быў таксама пакінуты, у пачатку ХХІ ст. працягваўся яго рамонт [2].
Архітэктура
Касцёл узведзены ў плане крыжа. Мае закрыты чытырозбаковы прэсбітэры, да якога прылягаюць дзве закрысціі. Галоўнай часткай фасада з’яўляецца чатырохузроўневая вежа. Фасад касцёла аздабляюць пілястры, нішы, валюты і франтон. З разбуранага храм не захаваліся першапачатковыя элементы інтэр’ера і дэкарацыі, адзінае ў адным з бакавых частак трансепта бачны рэшткі арыгінальных роспісаў [1].
Кляштар з’яўляецца двухузроўневым будынкам, звернутым фасадам да касцёла. На галоўным фасадзе знаходзіцца рызаліт. Фасад аздабляюць пілястры, у ніжняй частцы руставаныя, на выступах рызаліта – шматлікія. На першым паверсе будынка захавалася заля, якая выконвала функцыі рэфлекторыя, у былых карыдорах і келлях захаваліся таксама арыгінальныя скляпенні (адпаведна паўкруглыя і крыжовыя)[2].
Спасылкі
G. Rąkowski, Ilustrowany przewodnik po zabytkach kultury na Białorusi, Burchard Edition, Warszawa 1997, ISBN 83-904446-9-0, s.130-131.
W. Karpyza, Ziemia Wołkowyska


Tytuł: Касцёл св. Троіцы і кляштар місіянераў у Лыскаве
Opis:
Licencja:
Autor(rzy):
Konsultacja naukowa
Recenzja :

Wydawca:

Materiały udostępniane za pomocą Serwisu można wykorzystywać zgodnie z licencjami Creative Commons
Uznanie autorstwa- 3.0 Polska
Uznanie autorstwa-Użycie niekomercyjne 3.0 Polska (CC BY-NC 3.0 PL)
Odpowiednie licencje zostały oznaczone na poszczególnych stronach.