MODUŁOWY PRZEWODNIK PO SZLAKACH KULTUROWYCH


BAZAOTWARTYCHZASOBÓW
ARTYŚCI ///DZIEŁA /// AKTYWIZACJA ///ROZWÓJ LOKALNY


   SZUKAJ   

    MATERIAŁY DODATKOWE

Касцёл Маці Божай Анёльскай і кляштар францысканаў у Гродна

Касцёл Маці Божай Анёльскай і кляштар францысканаў у Гродна
Касцёл Маці Божай Анёльскай і кляштар францысканаў у Гродна – кляштарны комплекс францысканаў, закладзены на занёманскім Рынку, на левым беразе ракі Нёман, якая працякае праз Гродна. Аб’ект пабудаваны побач з месцам пераправы праз раку, якая злучала дарогі, што вялі з Кароны ў Літву. Касцёл і кляштар ствараюць закрыты дзядзінец у форме няправільнага чатырохкутніка і з’яўляюцца адным з помнікаў гарадской архітэктуры Гродна XVII-стагоддзя.
Фундацыя старасты Яўстафія Курча.

Заснавльнікам францысканскага кляштара ў Гродне быў упіцкі стараста Яўстаф Курч і яго жонка Сузанна з Тышкевічаў. Кляштар, створаны ў плане чатырохкутніка, утрымлівае 24 манаскія келлі. У 1635 г. пабудаваны, прылягаючы да кляштара, невялікі, драўляны касцёл Маці Божай Анёльскай. Падчас расійска-шведскіх войнаў францысканскі комплекс быў моцна знішчаны (1659 r.).
У 1660 г. пачалася будова новаага, трохнефавага храма з паўкруглай апсідай. З левага боку, ад нартэкса, дабудавана чатырохбаковая званіца, у якой віселі тры званы і гадзіннік. Адноўлены касцёл быў асвечаны 22 лістапада 1744 г. дапаможным віленскім біскупам Юзафам Пузыняй. У гэтым жа годзе пры касцёле створана парафія, а першым пробашчам стаў а. Антоні Аляхновіч.
У 1759 г. у час перабудовы храма знялі вялікі купал над галоўным нефам і павялічылі вежу на 4 метры, накрываючы яе малым, ракаковым шлемам. Касцёл быў перабудаваны дзякуючы дапамозе мсціслаўскай кашталяншы Канстанцыі з Юндзілаў Лазавой, якая сфінансавала таксама арган.
Разам з касцёлам функцыянаваў і кляштар, значэнне якога значна вырасла пасля стварэння ў 1686 г. францысканскай літоўскай правінцы. У гэты час кляштар стаў сядзібай гродзенскай кустодзіяй, да якой належыла некалькі навакольных кляштараў, у Драгічыне і Свіслачы.

Архітэктура касцёла
Двухузроўневы галоўны алтар, падобна як і сам францысканскі касцёл прысвечаны Маці Божай Анёльскай. На ніжэйшым узроўні знаходзіцца багата аздоблены табернакль, у сярэдзіне пазалочаны. Вышэй яго прадстаўлена сцэна каранацыі Маці Божай, якую атачаюць анёлы. А на верхнім узроўні алтара змешчана сцэна стыгматызацыі св. Францішка з Азізу.
За галоўным алтаром і па баках знаходзяцца манаскія хоры. Прэсбітэры ад нефаў касцёла агароджаны паўкруглай дубовай балюстрадай. Яна аданачасова выконвае функцыі стала для камуній вернікаў, якія прымаюць удзел у службах. Галоўны неф пакрываюць крыжовыя скляпенні, а бакавыя – паўкруглыя скляпенні.
У бакавых нефах знаходзіцца восем алтароў. Яны прысвечаны: Маці Божай Анёльскай, Укрыжаванаму Хрысту, св. Францішку, св. Антонію, св. Бановентуры, Маці Божай Балеснай, св. Юзафу Абручніку Найсвяцейшай Марыі Панны і св. Міхалу Арханёлу.
Ракаковы амбон аздабляюць скульптуры аздабляюць скульптуры чатырох Евагелістаў, з балдахінам, уверсе скульптура св. Міхала Арханёла. Увесь касцёл выкладзены мармуровай падлогай. Пад ёй змешчаны пахаванні як памёрлых францыскацаў, так і значных дабрачынцаў кляштара і касцёла (напр. князя Агінскага).


Tytuł: Касцёл Маці Божай Анёльскай і кляштар францысканаў у Гродна
Opis:
Licencja:
Autor(rzy):
Konsultacja naukowa
Recenzja :

Wydawca:

Materiały udostępniane za pomocą Serwisu można wykorzystywać zgodnie z licencjami Creative Commons
Uznanie autorstwa- 3.0 Polska
Uznanie autorstwa-Użycie niekomercyjne 3.0 Polska (CC BY-NC 3.0 PL)
Odpowiednie licencje zostały oznaczone na poszczególnych stronach.